Понедельник, 16 сентября 2024

Фотафакт. Гіганцкія агуркі на ўласнай градцы вырасціла Ірына Кузьміч з Муравы

334

Самы час збіраць чарговы ўраджай з градак. Як і кожны год, нашы самыя лепшыя ў свеце гаспадыні здзіўляюць неверагоднымі агароднінай і садавіной.

У крутых агуркоў крутыя віражы! Ірына Кузьміч разам з хрэсніцай Кацюшай дэманструе сваіх гігантаў.

Вось і жыхарка аг. Мурава Ірына Кузьміч сёлета вырасціла гіганцкія агуркі, якія ў даўжыню маюць больш за 30 см, кожны важыць амаль 700 г. Нягледзячы на свае памеры, яны салодкія.

Для тых, каму цікава: гэта сорт расійскай селекцыі «бакс». Што патрэбна, каб вырасціць такіх прыгажуноў? Як сцвярджае Ірына Іванаўна, любоў і павага да зямлі, шчырая праца і крышачку цярпення. А што будзе з агуркамі? Канечне ж, смачная салата з солькай і смятанай!

Вадзім Раўнейка