Суббота, 15 февраля 2025

Фотафакт. Чытачка нашай старонкі «Фазэнда» Вера Бурнас вырасціла салатныя агуркі даўжынёй… 40 сантыметраў!

267

Мая мама, Вера Канстанцінаўна Бурнас, сёлета вырасціла салатныя агуркі кітайскага гатунку «белы змей» даўжынёй у 40 см.

Наогул, яны могуць расці і да 80 сантыметраў, і нават даўжэй. У агуркоў, падобных на маленькіх «кракадзілаў», аказаўся прыемны саладкаваты смак, а водар — як у сапраўднага агурка. Яны вельмі прыгожыя, светла-салатавага, амаль белага колеру.

Словам, нам гэтыя незвычайныя агуркі спадабаліся. Іх плюсамі былі і вельмі ранні тэрмін выспявання, і добрая адаптацыя да сёлетніх капрызаў надвор‘я. Адно параім: не варта чакаць гігантаў-рэкардсменаў, пераросткі ўсё ж губляюць смак.

Людміла


Паважаныя чытачы, вельмі хацелася б, каб вы актыўней прымалі ўдзел у падрыхтоўцы старонкі «Фазэнда». Мы больш чым упэўнены, вам ёсць пра што расказаць і чым падзяліцца з нашымі чытачамі.

Будзем вельмі рады выслухаць вас па нумарах тэл.: 8-029-207-41-09,
4-03-02.