Пятница, 14 февраля 2025

Фотафакт. Асвяцілі спасаўскія яблыкі

506

Прастольнае адзначае Спаса-Праабражэнская царква на вул. Горка ў Пружанах. З самай раніцы на святочную службу сюды паспяшаліся шматлікія прыхаджане.

Нагадаем, што свята, якое ў народзе называюць Яблычным Спасам, — адно з дванаццаці самых важных хрысціянскіх — Праабражэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста. Сваім цудоўным праабражэннем на Фаворскай гары Хрыстос паказаў людзям, якімі яны стануць у наступным жыцці, у Царстве Нябесным, як пераўтворыцца тады ўвесь наш свет.

Святочную службу правялі протаіерэй Ігар Мрыхін і іерэй Георгій Буланькоў. Па заканчэнні хрэсным ходам прыхаджане прайшлі вакол храма, а потым быў праведзены традыцыйны чын асвячэння садавіны.

Ірына Сядова. Фота Кацярыны Масік

Больш фотаздымкаў: https://ok.ru/budni/album/945667688840 і https://vk.com/album-23306785_285729075