Суббота, 18 января 2025

Фотафакт. Асфальт падсыпаны, лужына ліквідавана, а каля аптэкі на Кастрычніцкай — новыя лавачкі!

448

Сёлетняй вясной жыхары горада звярталі ўвагу «раёнкі» на шэраг праблем, якія работнікі камунальнай гаспадаркі абяцалі вырашыць у бліжэйшы час.

Мы атрымалі адказ з Пружанскага КУВП «Камунальнік», у якім гаворыцца, што абяцаныя работы па адсыпцы асфальтагранулятам на ўчастку каля аўтобуснага прыпынку па вул. Кобрынскай праведзены.

«Вечная» лужына цяпер у мінулым.

Таксама ўлічана заўвага аб наяўнасці лужыны на ўездзе на тэрыторыю ўнівермага, праведзена асфальтаванне дарожнага пакрыцця па вул. Тармасава.

А на вул. Кастрычніцкай устаноўлены дзве лавачкі — каля аптэкі і аддзялення Беларусбанка.