Четверг, 5 декабря 2024

Финал областных соревнований «Золотая шайба» прошел в Пружанах

1 161

На працягу трох дзён у Лядовым палацы ў Пружанах праводзіліся фінальныя абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба».

Падчас адкрыцця турніру да яго ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец. Ён пажадаў юным хакеістам сумленнай і бескампраміснай барацьбы на лядовай пляцоўцы, поспехаў у вучобе. Перад прысутнымі выступіў таксама дзявочы танцавальны калектыў гарадскога корпуса №2 Палаца культуры.
У малодшай узроставай групе за перамогу змагаліся тры каманды. Але паколькі юныя хакеісты з Бярозы выступалі па-за конкурсам, то першае месца разыгралі паміж сабою дружыны з Івацэвіч і Пружан. Нашы разграмілі саперніка з лікам 12:1, але ў выніку занялі толькі другое месца. Справа ў тым, што ў складзе каманды гаспадароў на пляцоўку выходзілі хакеісты, якія не адпавядаюць рэгламенту спаборніцтваў.
У старэйшай узроставай групе, у якой па гэтай жа прычыне была знята са спаборніцтваў каманда «Равеснік» з Пінска, на папярэднім этапе пяць калектываў спаборнічалі ў групах за выхад у паўфінал. У групе «А» гулялі хакеісты з Брэста, Кобрына і Пружан, а ў групе «Б» — з Баранавіч і Лунінца. У групе «Б» хакеісты з Лунінца без праблем разабраліся з хакеістамі з Баранавіч — 13:4. У групе «А» каманды Кобрына і Пружан з разгромным лікам перагулялі «Алімпіец» з Брэста і ў вочным супрацьстаянні разыгралі першае месца. Наш «Мухавец» перамог апанентаў з Кобрына з лікам 8:1, але камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне — 0:3. Прычына ўсё тая ж, у скла-дзе пружанскай каманды выступалі хакеісты, якія не адпавядаюць рэгламенту турніру.
Такім чынам, у паўфінале кобрынскі «Атлант» разграміў хакеістаў з Баранавіч з лікам 11:1, а нашы землякі саступілі камандзе Лунінца — 3:7.
Пераможца і прызёры ў старэйшай групе былі выяўлены ў апошні дзень спаборніцтваў.
У матчы за 3-е месца наш «Мухавец» разграміў дружыну з Баранавіч з лікам 8:3, але ў выніку заняў толькі чацвёртае месца. І зноў нашай камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне.
У галоўным фінале сустрэліся хакеісты Кобрына і Лунінца. На жаль, барацьбы не атрымалася. Ужо пасля першага перыяду дружына з Лунінца вяла з разгромным лікам. У перапынку адзін з галоўных суддзяў правёў гутарку з хакеістамі Лунінца, і яны збавілі абароты. Калі казаць шчыра, то хацелася, каб гэта сустрэча хутчэй завяршылася і прагучала фінальная сірэна. Напэўна, такой жа думкі прытрымліваліся і суддзі, якія знаходзі-ліся на лаўцы, бо ў трэцім перыядзе пачалі падганяць час на табло. А ўвогуле гульня завяршылася перамогай хакеістаў з Лунінца з лікам 9:3. Але нічога дзіўнага ў гэтым няма, паколькі за каманду-пераможцу на турніры выступалі выхаванцы мясцовай ДЮСШ, што цяпер не забараняецца рэгламентам. Галоўнае, каб хакеісты не ўдзельнічалі або былі заяўлены на ўдзел у першынстве Рэспублікі Беларусь у сезоне 2017/2018 г.г.
Каманда-пераможца, а таксама прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, граматамі і медалямі.

Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *