Юная жыхарка Брэста, якая трэніруецца на пружанскім лёдзе, зноў парадавала пераможнай навіной.
У мінулыя выхадныя Крысціна прымала ўдзел у адкрытым першынстве па фігурным катанні на каньках «Восеньскія сустрэчы». Праводзіліся спаборніцтвы на базе сталічнай ДЮСШ па фігурным катанні на каньках Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама.
Крысціна Валасюк выступала ў малодшай групе другога спартыўнага разраду. Паспяховыя пракаты падчас кароткай і адвольнай праграм (і ў першай, і ў другой спартсменка стала заняла ІІ месца) дапамаглі ёй стаць сярэбраным прызёрам спаборніцтваў.
Нагадаем, што трэнеры фігурысткі — Вольга Уважаная, Таццяна Хадаровіч і Юрый Цішкоў.
Уладзіслаў Шпарла