Вторник, 14 января 2025

Евгения Рыбачок: «ФАП — это маленькая поликлиника»

803

Загадчыца Шаняўскога ФАПа Яўгенія Рыбачок апынулася ў медыцыне выпадкова.
— Магчыма, у нашай сям’і магла б скласціся вялікая дынастыя настаўнікаў, калі б не я, — усміхаецца Яўгенія Рыгораўна. — У школе працавалі мама, старэйшая сястра, цётка. Працягнуць іх справу павінна была і я, але не прайшла па конкурсе ў педінстытут і аднесла дакументы ў медвучылішча. У той час паступіць у медыцынскае было значна прасцей, чым у педагагічную ўстанову… Пазней мамачка вельмі ганарылася, што я — медык.
Як паказаў час, Я.Р.Рыбачок тады зрабіла правільны выбар і апынулася ў патрэбнай стыхіі.
Сёння ў зоне абслугоўвання Шаняўскога ФАПа чатыры вёскі, у якіх пражывае больш за 750 чалавек. Для іх Яўгенія Рыгораўна стала нечым большым, чым проста вясковы фельчар: заўсёды — дзень гэта ці ноч — дапаможа.
— ФАП — быццам невялікая паліклініка. Тут і прыёмы вяду, і фізіяпрацэдуры праводжу, і лекі прадаю.
Акрамя аказання першай дапамогі, жанчына рэгулярна праводзіць дыспансерызацыю насельніцтва, наведвае адзінокіх людзей, інвалідаў, ветэранаў, вядзе патранаж дзетак, робіць падворныя абходы.
Да слова, Яўгенія Рыбачок стала ў сям’і пачынальніцай дынастыі медыкаў: афтальмолагам у Бярозе працуе яе дачка Марыя.
— Праца ў мяне — шчыра скажу — нялёгкая. У першую чаргу, маральна: кожнага пацыента ведаеш, быццам сваяка, і калі чалавек ідзе з жыцця, здаецца, губляеш часцінку сябе.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *