На раніцу сельскія працаўнікі Пружаншчыны аднымі з першых у вобласці і нават краіне намалацілі 100521 тону збожжа.
Рубеж у 100 тысяч тон (а гэта больш за 2 тоны на кожнага жыхара раёна) стаў для аграрыяў Пружаншчыны звыклым і стабільным.
Нагадаем, што ўпершыню 100-тысячны валавы збор збожжа быў дасягнуты ў 1977 годзе. Праз дзесяць гадоў было сабрана 137 тысяч тон. А самым пакуль ураджайным выдаўся 2014 год, калі ў засекі было засыпана 146 тысяч тон збожжа.

На жаль, у мінулым годзе па аб’ектыўных прычынах не ўдалося дасягнуць запаветнага рубяжу. Але сёлета ва ўсіх гаспадарках раёна ўраджайнасць значна перавышае мінулагоднюю, а гэта значыць, што і раённы каравай будзе больш важкім.
Мікола Архуцік.
Паважаныя хлебаробы Пружанскага раёна!
Прыміце мае шчырыя віншаванні са значнай працоўнай перамогай на збожжавай ніве — намалотам ста тысяч тон зерня!
Сваёй самаадданай працай, адказнымі і добрасумленнымі адносінамі да справы вы ўносіце неацэнны ўклад у стабільнае развіццё краіны і забеспячэнне яе харчовай бяспекі.
Сучасныя тэхналогіі, новыя гатункі сельгаскультур, удасканаленая тэхніка дазваляюць дасягнуць высокіх вынікаў толькі ў спалучэнні з вашай працавітасцю і высокім прафесіяналізмам, зладжанай і добра арганізаванай работай гаспадарак. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце працаваць з поўнай аддачай на карысць свайго раёна, вобласці і рэспублікі.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку ў доме, добрага надвор‘я і багатага ўраджаю.
А.В.ЛІС, старшыня аблвыканкама.