Непрацуючыя жыхары раёна ў сераду, 20 кастрычніка, змогуць вырашыць праблему з месцам работы.
З 10 да 12 гадзін на партале e-vacancy.by пройдзе электронны кірмаш вакансій Пружанскага раёна. Падчас яго патэнцыйныя работнікі маюць магчымасць абмеркаваць з наймальнікамі ўмовы працы. Апошнія ж гатовы адказаць на хвалюючыя пытанні.
Ужо вядома, што свае вакансіі на электронным кірмашы прадставяць Пружанская ЦРБ, ААТ «Жураўлінае» і філіял райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці».
Кірмаш пройдзе па гэтай спасылцы.