Пятница, 14 февраля 2025

«Электронны кірмаш вакансій» Пружанскага раёна адбудзецца 17 лістапада

268

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 17 лістапада 2022 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».

Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.