Воскресенье, 12 января 2025

«Электронны кірмаш вакансій» правядзе 21 ліпеня ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

271

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 21 ліпеня 2022 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы e-vacancy.by будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».

Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.