Суббота, 15 марта 2025

«Электронны кірмаш вакансій» Пружанскага раёна правядуць 20 кастрычніка

253

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама 20 кастрычніка 2022 г. з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».

Суіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.