За амаль 20 гадоў працы ў гэтай галіне менавіта да такой высновы прыйшла дзяжурная па станцыі Вольга Кавалевіч. Сама яна, можна сказаць, вырасла на чыгунцы, бо ўсё дзяцінства бачыла цягнікі, якія штодня дзясяткамі праязджалі міма яе роднай вёскі ў Бярозаўскім раёне. Таму пасля заканчэння школы не задумваючыся выбрала адпаведную прафесію, якую лічыла самай патрэбнай і карыснай грамадству.
Па волі лёсу Вольга Уладзіміраўна ў 2006 годзе трапіла ў калектыў станцыі Аранчыцы, дзе працяглы час адпрацавала прыёмаздатчыкам груза і багажу.

— Практычна на кожным участку работ у першую чаргу патрэбна адказнае стаўленне да ускладзеных абавязкаў, — зазначае жанчына. — У нас нельга адкласці «на потым», зрабіць недасканала або не ў поўным аб’ёме. Любая невыкананая своечасова або незаўважаная дробязь у самым лепшым выпадку створыць складанасці.
У дадатак, як зазначае Вольга Кавалевіч, увесь час чыгуначніку, незалежна ад займаемай пасады, трэба павышаць кваліфікацыю. У прыватнасці, яна на пачатку бягучага лета паспяхова закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і атрымала дыплом па спецыяльнасці «Арганізацыя кіравання рухам». Атрыманыя падчас вучобы ў ВНУ веды ёй абавязкова спатрэбяцца на цяперашняй пасадзе. Таму што задач дзяжурнаму па станцыі на працягу 12-гадзіннай змены даводзіцца выконваць нямала — ад забеспячэння бяспекі руху цягнікоў да кіраўніцтва манеўровай работай з фарміраваннем грузавых саставаў.
Алег Сідарэнка.
Фота аўтара