Воскресенье, 19 января 2025

Дзяржава зверне асаблівую ўвагу на прывядзенне ў парадак аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння

289

Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў падчас сустрэчы з работнікамі гаспадаркі «Жураўлінае» і жыхарамі Пружанскага раёна.

«Нам трэба цяпер паглядзець — дзяржаве — сур’ёзна на мясцовыя дарогі. Ёсць дзве праграмы на цэлую пяцігодку. Мы адновім усе мясцовыя дарогі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, у некаторых раёнах трэба будзе папрацаваць «вельмі сур’ёзна».

Асаблівая ўвага таксама будзе нададзена меліярацыі зямель. «Запусціце меліярацыйныя сістэмы, якія некалі будавалі. Трэба ўсё неадкладна аднаўляць, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Няпростая задача, але будзем выдзяляць грошы. А вы, калі ласка, беражыце тое, што створана за кошт народа».

БЕЛТА