Воскресенье, 19 января 2025

Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню дарожнай бяспекі непаўналетніх на тэрыторыі вобласці ў перыяд часу з 17 чэрвеня па 12 жніўня 2024 года

92

З 17 чэрвеня па 12 жніўня 2024 года на тэрыторыі Пружанскага раёна будуць праводзіцца дадатковыя мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню дарожнай бяспекі непаўналетніх.

Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі будзе арганізавана работа па кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР, пры гэтым прыярытэтная ўвага будзе ўдзелена выкананню правілаў перавозкі пасажыраў, асабліва непаўналетніх, а таксама прадастаўленню перавагі ў руху на пешаходных пераходах уразлівым удзельнікам дарожнага руху.