Сітуацыю на дарогах увесь гэты тыдзень ускладняюць туман, ападкі, дрэнная бачнасць.

У такіх умовах вадзіцелям неабходна захоўваць бяспечны хуткасны рэжым і дыстанцыю, асаблівую ўважлівасць трэба праявіць пры праездзе пешаходных пераходаў.
У сваю чаргу пешаходам варта пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспечнасці. А ў цёмны час сутак абазначаць сябе флікерамі.
Фота Кацярыны Масік