
Выказваю сардэчную падзяку ўсім жыхарам Пружанскага раёна, хто прыйшоў на выбары, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак і аддаў свой голас за маю кандыдатуру. Менавіта дзякуючы вашай пад-трымцы я быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Расцэньваю гэта як паказчык вашага высокага даверу і прыкладу ўсе сілы і намаганні, каб яго апраўдаць.
Мой прафесійны і жыццёвы вопыт дапамагае бачыць рэальныя шляхі павышэння якасці жыцця людзей праз клопат пра канкрэтнага чалавека. Будучы членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскім і Бярозаўскім раёнах і працуючы старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, я часта сустракаўся з людзьмі Пружаншчыны і добра ведаю тыя пытанні, якія вас хвалююць. Таму і ў далейшым буду рабіць усё неабходнае для таго, каб выканаць вашы наказы і тое, што было заяўлена ў маёй праграме.
Жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, працоўных поспехаў, дабрабыту і шчасця кожнай сям’і.
З павагай, Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9