Воскресенье, 8 декабря 2024

Дзяўчаты з танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» занялі другое месца на чэмпіянаце па сучасных танцах!

273

У Брэсце прайшоў чэмпіянат па сучасных танцах «Беларускае Сузор’е Танца». Спаборніцтву быў прысвоены А клас, што адпавядае самаму высокаму ўзроўню правядзення падобных мерапрыемстваў.

Ацэньвала дзяцей кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі высокакваліфікаваныя танцоры міжнароднага класа, харэографы са шматгадовым стажам, чэмпіёны ў street- і hip-hop-напрамках.

Такі сур’ёзны чэмпіянат не напалохаў выхаванцаў студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра», якія прымалі ўдзел у спаборніцтве і прадставілі творчыя нумары ў розных намінацыях. Сваім талентам падзялілася і каманда з шасці пружанскіх танцорак. Многія дзяўчынкі ў той дзень дэбютавалі на вялікай прэстыжнай сцэне. Як адзначыла кіраўнік танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» Маргарыта Грынёва, ім удалося ўтаймаваць хваляванне і… заняць другое месца ў намінацыі Street Show!

Вось імёны нашых пераможніц: Вера Крачко, Стэфанія Тарасевіч, Васіліна Аўдзеева, Анастасія Кунда, Дар’я Гілім, Валерыя Масквінава. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў на танцавальнай арэне!

Юлія Янушка