Вторник, 18 февраля 2025

Тры жыхаркі Пружанскага раёна ўдастоены ордэна Маці

1 474

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №374 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку тры жыхаркі Пружанскага раёна.

Гэта Алена Мікалаеўна Жэлянгоўская — хатняя гаспадыня з аг. Мурава,

Вольга Уладзіміраўна Прэдка — санітарка ўстановы аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»,

Таццяна Міхайлаўна Пацапня — касір таварны чыгуначнай станцыі Івацэвічы транспартнага РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».


Віншуем жанчын з высокай узнагародай!

Уладзіслаў Шпарла