Вторник, 21 января 2025

Дзве крымінальныя справы ўзбуджаны супраць жыхара Пружанскага раёна, які пакатаўся на чужым аўто і «абчысціў» яго

338

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за першы тыдзень лістапада супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзесяць крымінальных спраў.

Раней судзімы жыхар Пружанскага раёна, будучы нападпітку, вырашыў ноччу паганяць з ветрыкам. Для чаго без мэты крадзяжу завалодаў чужым аўтамабілем і пачаў раз’язджаць па сваім і Івацэвіцкім раёнах. Накатаўшыся, аматар чужога вырашыў «пачысціць» аўтамабіль. У выніку была ўкрадзена магнітола, дзве аўдыёкалонкі, электрычная помпа для падпампоўвання паветра, а таксама сабвуфер з узмацняльнікам. Тым самым уладальніку маёмасці быў прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 750 рублёў.

Супраць парушальніка закона ўзбуджана дзве крымінальныя справы па арт. 214 ч. 1 і арт. 205 ч. 2 КК Рэспублікі Беларусь. Згодна з імі, злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.