Лаўрэатаў звання «Чалавек года Брэстчыны-2020», а таксама раёны і арганізацыі, занесеныя на абласную Дошку гонару, ушаноўвалі ў Брэсце. Урачыстая цырымонія прайшла ў сераду ў абласным акадэмічным тэатры драмы.
Старшыня аблвыканкама Ю.В. Шулейка, звяртаючыся да лепшых працаўнікоў рэгіёна, падкрэсліў, што вобласць за апошнія пяць гадоў дасягнула высокіх паказчыкаў у эканоміцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. «Без ідэй, творчага падыходу лепшых людзей рэгіёна гэта немагчыма было б зрабіць. Менавіта дзякуючы вашай працы, вашым працоўным калектывам, куецца незалежнасць краіны», — падкрэсліў кіраўнік вобласці.

Юрый Вітольдавіч уручыў узнагароды пераможцам спаборніцтва за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. Сярод прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу трэцяе месца заняло ААТ «Пружанскі льнозавод».

Пераможцам сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу прызнана ААТ «Агра-Калядзічы». Гэтыя таварыствы Пружанскага раёна па выніках мінулага года заносяцца на Дошку гонару Брэсцкай вобласці.
Узнагароды таксама атрымалі пераможцы конкурсу на саісканне прэміі аблвыканкама ў вобласці якасці за 2020 год. Такім пераможцам стала ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Уладзіслаў Шпарла.