Среда, 12 ноября 2025

Дзіцячая пляцоўка папаўняецца новымі забавамі

634

Два года таму побач з магазінам «Верас» па вул. Палескай ААТ «Пружанскі малочны камбінат» падарыў маленькім пружанцам куток шчасця —дзіцячую пляцоўку, дзе практычна штодня гучыць смех малых наведвальнікаў. У выніку гэта месца стала сапраўдным аазісам радасці.

Між тым, як аказалася, яшчэ задумана стварыць дынамічную лакацыю, якую можна перыядычна папаўняць новымі забавамі. І вось сёлета напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей на той жа пляцоўцы была ўстаноўлена новая архітэктурная форма, якая дзейнічае нібыта незвычайныя арэлі. Такой ініцыятывай калектыў «малочкі» паказаў, як сапраўдная любоў да дзяцей і імкненне да прыгажосці могуць пераўтварыць горад ў казачнае месца для жыцця і натхнення.

Фота Кацярыны Масік