За гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да малалетніх аператыўнікамі ў сферы нораваў затрыманы 34-гадовы жыхар Пружан.
Устаноўлена, што фігурант, з’яўляючыся трэнерам па тхэквандо ў адной з гарадскіх школ, з сакавіка 2018 года па лістапад 2021 года неаднаразова ўчыняў дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да сваіх падапечных.
Цяпер вядома аб 5 пацярпелых дзяўчынках. Затрыманы сваю віну прызнаў, правяраецца яго дачыненне да аналагічных злачынстваў.
Следчымі ўзбуджаны крымінальныя справы, фігуранту пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.
Бацькам вельмі важна звяртаць увагу на паводзіны і псіхалагічны стан дзяцей. Пры падазрэнні аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетніх трэба неадкладна звяртацца ў органы ўнутраных спраў. Гэта дапаможа выратаваць ад гвалту не толькі сваё, але і іншых дзяцей.
Каментарый прадстаўніка УУС Брэстчыны Артура Каралёва глядзіце тут.