Воскресенье, 14 июля 2024

Дзеткі са шматдзетнай сям’і Сняжаны Антановіч атрымалі падарункі ад дэпутата Аляксандра Леўчука і «Белай Русі»

305

Падарункі ад дэпутата і «Белай Русі» прымалі дзеткі шматдзетнай мамы Сняжаны Антановіч. Прама дамоў да іх завіталі госці, каб павіншаваць з надыходам новага навучальнага года і прыемна парадаваць школьнікаў і навучэнца каледжа.

У Сняжаны Пятроўны чацвёра дзетак, і, канечне, усе яны любяць сюрпрызы. З падарункамі да іх завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе №9 Аляксандр Ляўчук і старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан.

Парадавалі падарункамі і двухгадовую Валерыю: дзяўчынцы ўручылі цацкі, кніжкі, размалёўкі, алоўкі. Для таго, каб шматдзетная сям’я магла абмеркаваць планы на новы навучальны год за вялікім сталом, госці ўручылі матулі пячэнне, цукеркі, гарбату і новыя кубачкі.

Маленькая Лера больш за ўсё радавалася ягадкам маліны, якія яна адразу ж узяла пад асабісты кантроль.

Між тым, грамадскае аб’яднанне працягвае акцыю «У школу — з «Белай Руссю».

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік