Сёння раённы цэнтр Брэсцкай вобласці прымае шматлікіх гасцей, якія разам з жыхарамі Івацэвічаў адзначаць адзінства беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменнасці і друку ў Беларусі.
Асноўныя тэмы мерапрыемстваў ХХХІ Дня беларускай пісьменнасці: Год якасці, 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута прэзідэнства, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, юбілеі класікаў беларускай літаратуры.
У праграме свята: навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарогі да Святыняў», уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, фестываль кнігі і прэсы, навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», адкрыццё арт-аб’екта «Дзеці лясной школы», круглыя сталы з удзелам літаратараў, работа выстаў і творчых пляцовак.
У свяце прымае ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна.
Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым выпуску «раёнкі».