Дзяржаўная ўстанова культуры «Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» 29 верасня на базе Пружанскага гарадскога Палаца культуры праводзіць адкрыты рэгіянальны конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца танцавальныя калектывы, тэатры моды, цыркавыя студыі, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, добры выканаўчы ўзровень, адпаведны рэпертуар, крэатыўна падыходзяць і неабыякава ставяцца да мастацтва танца.

Узрост удзельнікаў — ад 5 гадоў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: народны танец, эстрадны танец, арыгінальны жанр, дэфіле, сучасная харэаграфія.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 верасня па электронным aдpace: rcks_kultura@pruzhany.by.
Даведкі па тэлефоне: (8-01632) 2-13-05.