Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Непаўналетні жыхар г. Пружаны 9 ліпеня бягучага года з лавачкі ў танцавальнай зале гарадскога Палаца культуры ўкраў сумачку, у якой знаходзіліся кашалёк, грашовыя сродкі і іншая маёмасць. Тым самым прычыніў пацярпеламу мужчыне матэрыяльны ўрон на агульную суму больш за 400 рублёў.
Злачынцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.