З 10 чэрвеня 2022 года дырэктарам ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» назначаны Аляксандр Уладзіміравіч Камісарук.

Нарадзіўся 15.09.1982 у вёсцы Мазічы Кобрынскага раёна. Скончыў СШ № 6 г. Кобрына, дзе на працягу ўсяго навучання паглыблена вывучаў англійскую мову. Пасля была вучоба ва УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» на факультэце «Ветэрынарная медыцына». Атрымаў спецыяльнасць «Ветэрынарны ўрач».
Працоўны шлях пачынаў у Гродзенскім раёне, у зверагаспадарцы СТАА «Мартэс», на пасадзе вядучага ветэрынарнага ўрача (2005-2007 гады). Вярнуўся на малую радзіму і з 2007 па 2011 гады працаваў галоўным ветурачом у ААТ «Кобрынская птушкафабрыка». Такую ж пасаду займаў з 2011 года ў ДА «Упраўляючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», дзе адпрацаваў да 2015 года. Пасля Аляксандр Уладзіміравіч — галоўны спецыяліст аддзела вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і племянной справы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама (2015-2020 гады).
З 2020 года да назначэння з’яўляўся намеснікам дырэктара ААТ «Камароўка» ў Брэсцкім раёне.
Не жанаты.