Вторник, 21 января 2025

Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Нэлі Педчанка: «Сёння патрабуецца кансалідацыя намаганняў дзяржавы, грамадства і сем’яў у падтрымцы пажылых людзей»

541

Нэлі Педчанка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:

— Адразу дзве дыялогавыя пляцоўкі прайшлі на гэтым тыдні ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Падчас першай асаблівую ўвагу надалі старэйшаму пакаленню і развіццю актыўнага даўгалецця. Варта адзначыць, што, згодна з прагнозамі экспертаў, хуткасць старэння грамадства ў Беларусі павялічваецца, таму сёння патрабуецца кансалідацыя намаганняў дзяржавы, грамадства і сем’яў у падтрымцы пажылых людзей. Палажэнне пра клопат дзяржавы аб старэйшым пакаленні прапануецца замацаваць і ў новай рэдакцыі Канстытуцыі.

Прысутных таксама пазнаёмілі з мэтай нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце-2030», пры гэтым падкрэслівалася, што тэрытарыяльныя цэнтры, падобныя нашаму, павінны забяспечваць індывідуальны падыход да тых людзей, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Новымі формамі работы цэнтра цікавіліся прысутныя на дыялогавай пляцоўцы пенсіянеры.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Дзмітрыева адказала на пытанні пра налічэнне і выплату дапамог. У мерапрыемстве прыняў удзел і начальнік аддзела прымусовага выканання Міхаіл Крупень, які пазнаёміў з праектам змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, заклікаў прыняць удзел у рэферэндуме.

Пра ключавыя змяненні ў Асноўны Закон гаварылі і падчас другой дыялогавай пляцоўкі. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтра, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік.