Вторник, 14 января 2025

Дырэктар «Пружанскага льнозавода» Мікалай Жогал пра Пасланне Прэзідэнта: «Радуе, што не ўдалося зламіць нашу эканоміку, паставіць на калені аграрны сектар»

334

Працягваем публікацыю меркаванняў аб штогадовым Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.

Мікалай Жогал, дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод»:

— Мне зноў пашчасціла стаць непасрэдным удзельнікам Паслання Прэзідэнта. Адзначу, што ўсе тэзісы, якія былі агучаны Аляксандрам Рыгоравічам, важныя як для саміх беларусаў, так і сусветнай супольнасці.

Суверэнітэт і незалежнасць, што б там ні спрабавалі зрабіць нашы замежныя «добразычліўцы», нам наканавана адстаяць і абараніць. Самім гэта немагчыма ажыццявіць, але з дапамогай сяброў, братоў, якія заўсёды падтрымлівалі і будуць падтрымліваць Беларусь, зможам.

Мяне, як кіраўніка перапрацоўчай вытворчасці АПК, вельмі радуе, што не ўдалося зламіць нашу эканоміку, паставіць на калені аграрны сектар, перапрацоўчую прамысловасць. Мы навучыліся абыходзіць санкцыі і рабіць імпартазамяшчальную прадукцыю. Будзем і далей добра працаваць, каб жыць яшчэ лепш.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка