Среда, 9 июля 2025

Дырэктар Пружанскага кансервавага завода, дэпутат Пружанскага раённага і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Красевіч: «Гэта вялікі гонар, што маю кандыдатуру падтрымалі»

362

Дзмітрый Мікалаевіч неаднаразова абіраўся ў склад раённага Савета дэпутатаў. У гэтую электаральную кампанію ён таксама быў кандыдатам у дэпутаты не толькі раённага, але і абласнога Саветаў дэпутатаў. Яго кандыдатуру ў абодва Саветы выбаршчыкі падтрымалі большасцю галасоў.

— Мяне выбіраюць дэпутатам ужо ў трэці раз. Гэта вялікі гонар, што маю кандыдатуру падтрымалі і ў абласны Савет дэпутатаў. Ёсць яшчэ даволі многа спраў, даручаных маімі выбаршчыкамі, якія трэба завяршыць.

Не так даўно я стаў дырэктарам Пружанскага кансервавага завода. Раней там таксама працаваў. У сувязі з тэхнічным і «маральным» зносам існуючага прадпрыемства прынята рашэнне стварыць новую, сучасную, высокатэхналагічную вытворчасць з аб’ёмам на першым этапе ў 1,5 мільёна ўмоўных слоікаў у месяц. На другім этапе павінны выпускаць 3 мільёны ўмоўных слоікаў у месяц. Уся прадукцыя будзе вырабляцца ў розных фарматах упакоўкі: бляшаныя, шкляныя слоікі, ламістары і інш. Недалёка той час, калі вырастуць новыя карпусы завода на новым месцы.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка

Фота аўтара