Четверг, 10 октября 2024

Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч: «Чалавек у сельскай гаспадарцы застаецца тым жа, як многа гадоў таму: адказным, працавітым»

685

Працаваць на зямлі, вырошчваць хлеб, даглядаць жывёлу — у дадатак, усё гэта рабіць з вялікай любоўю. Гэта не кожнаму пад сілу. У сельскай гаспадарцы мала проста прыходзіць на працу, тут патрэбна характэрная для беларусаў цярплівасць, бо рэзультату дамагчыся адразу ніяк не ўдасца, руплівасць, сур’ёзнасць у выкананні сваіх абавязкаў і душэўнасць. Прыемна адзначыць, што такіх людзей працы на Пружаншчыне вельмі многа. А праўдзівасць вышэйсказаных слоў мы вырашылі паказаць на прыкладзе ААТ «Жураўлінае».

Хто ж, як ні дырэктар гаспадаркі Аляксандр Пішч, зможа лепш расказаць пра тых, хто сваёй шчырай працай мацуе сваю родную Беларусь, падымае яе аўтарытэт, робіць яшчэ больш квітнеючай?!

Такія механізатары, як Віталь Сахарук і Аляксандр Баран, за славай не імкнуцца, а стараюцца работу выканаць якасна і своечасова.

— Аляксандр Іванавіч, Ваша бачанне: які ён, сённяшні хлебароб, жывёлавод, наогул сельскі працаўнік?

— Ідзе год за годам, мяняецца тэхніка, удасканальваюцца ўмовы працы. Але чалавек у сельскай гаспадарцы, на мой погляд, застаецца ўсё тым жа, як многа гадоў таму: адказным, працавітым. Зямля ўсё так жа чакае чулых адносін да сябе, бо яна для нас адвеку маці, якую кожны абавязаны любіць, паважаць. Тое ж можна сказаць і пра любоў да ўсяго жывога: кармавая база — гэта, безумоўна, добра, але не менш важная пяшчота, якую нясуць работнікі для сваіх падапечных. А наогул, працуй на сумленне — вось важкі крытэрый у рабоце кожнага, хто задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы.

Калі з душою ты ставішся да працы, тады чакай вялікай аддачы. Прыкладам гэтаму могуць служыць работніцы МТК «Белавусаўшчына»: племянны ўчотчык Святлана Савіна, ветэрынарны ўрач Таццяна Макарская і начальнік комплексу Святлана Варыцкая.

— Ці можа ААТ «Жураўлінае» пахваліцца такімі работнікамі?

— Безумоўна. Толькі дзякуючы энтузіязму, працавітасці і адказнаму стаўленню да работы нашых працаўнікоў сельгаставарыства мае годны прыбытак ва ўсіх сферах дзейнасці. Напрыклад, за дзевяць месяцаў бягучага года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склала 89731 тыс. руб. (120% да 2022 года), рэнтабельнасць продажу — 9,5% (+2,7%). Калі гаварыць пра чысты прыбытак, то выйшлі на 154% да мінулага года. Гэта, у сваю чаргу, дае магчымасць гаспадарцы падтрымліваць на належным узроўні матэрыяльнае становішча людзей: на сёння сярэдняя заработная плата больш за 1700 рублёў — 141% да года мінулага.

На працу з жаданнем, усмешкай на вуснах, пазітыўным настроем і пяшчотай да сваіх любых каровак — іншага падыходу да сваіх абавязкаў і не ўяўляюць аператар радзільнага аддзялення Алена Рудзько, аператар па штучным асемяненні Таццяна Кунда, ветэрынарны фельчар Юлія Карпінчук, лабарант Таццяна Бугвіна і брыгадзір Надзея Кажаноўская з МТК «Сухопаль».

— Зразумела, грошы ніадкуль не бяруцца. Аляксандр Іванавіч, што паўплывалала на фінансавы стан сельгаставарыства?

— Возьмем, напрыклад, жывёлагадоўлю. Дзевяць месяцаў 2023 года далі нам 41143 тон малака — 109% да 2022 года, рэалізавалі яго на 111%, таварнасць павысілі на 1,5%, цяпер яна складае 92,9%. Вялікай падмогай з’яўляецца вырошчванне і рэалізацыя свіней: 6171 тона, як вынік, 109% да мінулага года. Значна павысілі і сярэднія надоі малака ад каровы. На дадзены момант гэта 6176 кг, сплюсавалі на 652 кг. І ўсе мы разумеем, што за сухімі лічбамі стаяць людзі, якія аддаюць сябе працы, часам забываючы пра асабістыя справы: калі трэба — значыць трэба. Лепшага прыкладу для маладога пакалення і быць не можа!

Трактарыст-машыніст ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Харута лічыць: калі праца табе ў асалоду — тады і табе, і гаспадарцы выгода.

— І куды ж мы без раслінаводства!

— Сёлета, дзякуючы зладжанай працы земляробаў і граматнасці агранамічнай службы гаспадаркі, атрымалі ўраджай збожжавых і зернебабовых

«Проста так» можа вырасці толькі пустазелле, а сельскагаспадарчым культурам патрэбна пільнае вока і трывалыя веды. У ААТ «Жураўлінае» агранамічная служба ў складзе агранома па кормавытворчасці Ільі Лаўрусіка, агранома па насенняводстве Дар’і Рудзені, агранома па абароне раслін Андрэя Караля, начальніка вытворчага ўчастка «Клепачы-Мокрае» Дзяніса Лічыка і намесніка дырэктара па раслінаводстве Паўла Чэчкі не толькі высокакваліфікаваная, але сур’ёзна настроена да дасягненне яшчэ больш высокіх паказчыкаў.

57 ц/га супраць 39 ц/га ў мінулым годзе. Згадзіцеся, вельмі значная прыбаўка ў вазе. За што яшчэ раз шчыра дзякую аграрыям: з такімі людзьмі можна, як кажуць, ісці ў разведку. І не толькі можна, а патрэбна, бо яны не падвядуць, справяцца з любымі задачамі. Ад гэтага і працаваць з такімі калегамі — адно задавальненне.

— Дзякуй Вам, Аляксандр Іванавіч, за адкрытую гутарку. Жадаем сельгаставарыству працвітання, дабрабыту і стапрацэнтнай упэўненасці ў тым, што задуманае абавязкова здзейсніцца.


Паважаныя аграрыі! Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі!

Ад усёй душы віншую вас з цудоўным прафесійным святам!

Хочацца пажадаць вам, хто прысвяціў сваё жыццё роднай зямлі, такой жа ўпартай і самаадданай працы. Шчыра радавацца сваім поспехам. Няхай вашы намаганні заўсёды ўвенчваюцца высокімі рэзультатамі, а засухі і ліўні мінаюць вашы ўгоддзі, ураджай перавышае вашы самыя смелыя намеры. Яшчэ раз дзякуй вам, працаўнікі зямлі, за вашу высакародную цяжкую працу! Будзьце здаровыя, шчаслівыя і любімыя! Са святам!

Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч