У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры».

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, дыплом другой ступені атрымала Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка за вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, арганізацыю пешай экскурсіі па гарадскім пасёлку Шарашэва «Родны край: вядомы і невядомы».
Дыплом бібліятэкару Вользе Фасевіч уручыў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Віншуем нашых калег з узнагародай!
Інэса Кетрык