Шостага ліпеня за пагрозу забойствам да крымінальнай адказнасці быў прыцягнуты жыхар в.Аранчыцы, нідзе не працуючы і раней судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Падчас сваркі з жонкай скандаліст пагражаў жанчыне нажом.
Праз некалькі дзён па той жа прычыне пракуратурай раёна была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара в.Гарадняны. Грамадзянін са жніўня мінулага года падчас сварак у нецвярозым стане сістэматычна збіваў былую жонку, з якой пражывае ў адным доме.