Святочны дзень, 9 мая, не абышоўся без пажару ў Пружанскім раёне.

Паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове па завулку 8-га Сакавіка ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 9 мая ў 14.23 гадзіны.

У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць, пашкоджана 13 пагонных метраў драўлянага плота. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
А ўжо мінулай ноччу пажар адбыўся ў гаспадарчай пабудове па вуліцы Баранікава ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна.

Паведамленне выратавальнікам паступіла 10 мая ў 01.36 гадзіну.
У выніку пажару гаспадарчая пабудова знішчана поўнасцю. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Па інфармацыі Пружанскага РАНС. Фота Пружанскага РАНС
