Пятница, 14 февраля 2025

Два пажары адбыліся ў нядзелю, 21 красавіка, у Пружанскім раёне

865

Паведамленне пра пажар у жылым доме ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 21 красавіка ў 03.36 гадзіны.

У выніку пажару агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы, пашкоджана перакрыцце, сцены і маёмасць унутры жылога дома.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Яшчэ адзін пажар адбыўся днём 21 красавіка ў Пружанах.

Паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове паступіла выратавальнікам  у 13.34.

У выніку пажару агнём пабудова знішчана, пашкоджана 2,5 метры пагонных драўлянай агароджы.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Па інфармацыі Пружанскага РАНС