Уражанні ад лесу не могуць замяніць ні цуды мегаполісаў, ні камфорт паўднёвых курортаў. Менавіта так лічыць ляснік Ліноўскага лясніцтва А.Р.Грыцэвіч.

Два дзесяцігоддзі ён ахоўвае навакольныя лясы, назірае за іх ростам і за тым, якую яны прыносяць карысць людзям. За гэты час ён вырасціў не адзін гай, і такая работа заслугоўвае павагі. Такую ж любоў да лесу Андрэй Рыгоравіч прывівае тром сынам, якіх у будучым таксама хацеў бы бачыць сярод сваіх калег.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік