Среда, 22 марта 2023

Духовно-просветительская экспедиция «Дорога к святыням» прошла через Ружаны

909

ХХV Міжнародная духоўна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга, якая сёлета пачалася 29 жніўня ў Мінску, завяршылася 2 верасня ў сталіцы Дня беларускага пісьменства 2018 года — горадзе Іванава. Яе шлях пралёг праз Пружанскі раён. У апошні дзень лета прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі наведалі г.п. Ружаны.
Праваслаўныя вернікі Ружаншчыны сабраліся ля Палацавага комплексу Сапегаў, каб сустрэць членаў экспедыцыі. Тут з прывітальным словам выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П. Кудравец, які гаварыў аб сувязі развіцця беларускага пісьменства і праваслаўя. Па традыцыі госці атрымалі каравай і мяшочак з асвечанай зямлёй. Кіраўнікі экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі і Ніна Загорская падзякавалі за гасціннасць і адзначылі, што рады зноў вярнуцца на Пружаншчыну.


Засталіся госці ў захапленні ад спеваў хора “Амафор” Рудніцкага СДК. Ад імя святароў выступіў пружанскі благачынны настаяцель Свята-Аляксандра-Неўскага сабора протаіерэй Міхаіл Носка. Пасля яго выступлення ўсе прысутныя хрэсным ходам накіраваліся да Свята-Петрапаўлаўскай царквы, дзе прайшоў агульны малебен.
Як і планавалася, удзельнікі экспедыцыі, святары і вернікі заклалі Сад Малітвы: цяпер тэрыторыю ля храма будуць упрыгожваць разнастайныя туі. На жаль, не хапіла часу на творчыя сустрэчы. Госці спяшаліся наведаць г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёна, каб адтуль патрапіць у горад Іванава, які сёлета прымаў гасцей Дня беларускага пісьменства. Там адбылася перадача Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан. Экспедыцыя, якая застаецца састаўной часткай свята, прапагандуе кнігу, што займае галоўнае месца ў кантэксце рэлігійных і творчых сустрэч.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *