У мінулую суботу, каб адсвяткаваць Дзень вёскі, сабраліся на пляцоўцы каля Нікарскага лясніцтва жыхары Белага Ляска і Ківачыны.

Канцэртную праграму для іх падрыхтавалі артысты Шарашоўскага цэнтра культуры і адпачынку. Павіншавалі прысутных старшыня Шарашэўскага сельвыканкама Святлана Амяльянец і старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Раіса Бульчук. І хаця надвор‘е не раз імкнулася напалохаць гледачоў дожджыкам, са свята ніхто не пайшоў.

Доўга гучалі музыка і песні, свае вершы чытаў землякам Юрый Дронь. І вялізнае задавальненне ад зносін атрымалі і гледачы, і артысты.