Суббота, 26 апреля 2025

Добрая справа ад мотааматараў з Пружан

617

На мінулым тыдні мотааматары з Пружан арганізавалі сапраўднае свята для дзяцей з прытулку ў пасёлку Сонечным.

Як расказалі аматары язды на двухколавым транспарце, якія ўваходзяць у так званы гурт «Мота Пружаны», першапачаткова мэта акцыі заключалася ў тым, каб сабраць неабходныя сродкі для аказання дапамогі дзяўчынцы Сафіі, у якой паламаліся акуляры.

Але да акцыі далучылася значна больш людзей, чым першапачаткова планавалася. У выніку і Сафіі дапамаглі, і ўсім дзецям уручылі прадукты харчавання і салодкія падарункі. Таксама малых парадавалі цацкамі, якія перадаў адзін з удзельнікаў гурта. У канцы мерапраемства па традыцыі мотааматары далі магчымасць дзецям пасядзець на сваіх прыгожых і магутных матацыклах.

У выніку ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад станоўчай энергіі і засталіся задаволенымі праведзеным часам.

Руслан Басак. Фота прадстаўлена ініцыятарамі правядзення акцыі