Четверг, 17 апреля 2025

Дни энергии в Пружанах: экономить электроэнергию тоже важно!

920

Кожны кілават —на вагу золата

І хаця кошт электраэнергіі для насельніцтва наўрад ці можна параўноўваць з сапраўднай цаной самага каштоўнага металу, раённыя энергетыкі вельмі беражліва ставяцца да яе выкарыстання. І адна з асноўных крыніц эканоміі — скарачэнне энергетычных страт на этапе транспарціроўкі электраэнергіі да спажыўца. Гэта адна з функцый дыспетчарскай службы Пружанскіх электрасетак, дзе з экскурсіяй падчас правядзення Дзён энергіі ў Пружанах пабывалі навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Многія з іх пасля заканчэння навучальнай установы таксама будуць працаваць у энергетычнай сферы, і атрыманыя практычныя веды ім прынясуць нямала карысці ў будучай рабоце. Пра што адразу і зазначыў начальнік АДС А. А. Семаковіч. Падлеткі азнаёміліся з работай мнемасхемы, якая ў рэжыме рэальнага часу адлюстроўвае сітуацыю па ўсёй энергасетцы раёна. Дзякуючы аператыўнаму кантролю, можна адразу выявіць аварыйныя сітуацыі і хутка іх ліквідаваць. Таксама дыспетчар накіроўвае экстранныя брыгады на аднаўленчыя работы, кіруе іх дзеяннямі, паралельна збіраючы інфармацыю, якая потым будзе прааналізавана для ўнясення наступных удасканаленняў. Таму дзяжурства тут арганізавана ў кругласутачным рэжыме.
Пасля навучэнцы наведалі і галоўную трансфарматарную падстанцыю горада, дзе начальнік АДС А. А. Семаковіч расказаў пра сучасныя напрацоўкі для рацыяналізацыі энергаспажывання.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *