Напрыканцы лістапада ў Брэсце прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў абласнога фестывалю «Бяспечнае дзяцінства—2016». Гонар Пружанскага раёна на конкурсе абаранялі выхавацелі і дзеці ясляў-сада № 9.
Як расказвае загадчыца дзіцячага садка А.А.Кот, рыхтаваліся яны вельмі сур’ёзна. Яшчэ на раённым этапе практычна ва ўсіх намінацыях «Работа з бацькамі», «Куток пажарнай бяспекі», «Вуснамі немаўля» і «Дыдактычная гульня» д/с №9 паказаў самыя лепшыя вынікі, а значыць яго работы і былі накіраваны на вобласць.
— На працягу месяца да нас прыязджалі члены журы фестывалю, якія знаёміліся з работай дзіцячага садка,— расказвае Аксана Антонаўна. — Дзеці падрыхтавалі для іх цікавы спектакль «Падарожжа Калабка», у якім паказалі, якім бяспечным паводзінам яны навучыліся і як гэтаму навучыць іншых.
У выніку сярод 20 іншых удзельнікаў юныя пружанцы і іх выхавацелі былі адзначаны граматай «За эффектыўнае фарміраванне ў дзяцей культуры бяспечнай жыццядзейнасці». Узнагароду прадстаўнікам дзіцячага садка ўручалі міністр па надзвычайных сітуацый У.А.Вашчанка і намеснік старшыні аблвыканкама А.І.Вялічка. А ў дадатак арганізатары фестывалю перадалі каштоўныя падарункі — вялікую пажарную машыну і гараж для яе.
Фота Сяргея Талашкевіча.