Четверг, 5 декабря 2024

Дети из Пружан, Ружан и Клепачей получили подарок от DANONE

1 707

На дзіцячай пляцоўцы, што нядаўна з‘явілася каля Воднага палаца, малыя бавяцца нават у марозныя дні. Вось і Наталля Кунда часта прыводзіць сюды сваіх дзетак Насцю і Кірыла.

Місія кампаніі Danone, вядомага вытворцы малочных прадуктаў, дзіцячага харчавання і мінеральнай вады, — несці людзям здароўе.  У 2015 годзе кампанія ў каторы раз пацвердзіла нязменнасць сваёй пазіцыі: быў распрацаваны маніфест — дакумент, у якім апісана, як будзе ўвасабляцца ў жыццё шэраг задач з улікам прынцыпаў эканамічнага і сацыяльнага поспеху.

Як падкрэсліў прадстаўнік Групы кампаній Danone ў Беларусі Глеб Хралянкоў, СТАА «Данон Пружаны» з пачатку свайго існавання таксама стараецца пад-трымліваць спажыўцоў сваёй прадукцыі ў імкненні да захавання здароўя, пастаўляючы ім на стол якасныя прадукты харчавання. Адметна, што на Пружаншчыне  таварыства рэалізуе праект па забеспячэнні жыхароў раёна пастэрызаваным і  ультрапастэрызаваным малаком па зніжаных цэнах.

А напярэдадні Новага года ў рамках рэалізацыі ідэй маніфеста каля Воднага палаца з’явілася новая дзіцячая пляцоўка «Прыгоды Дзіна». Падобныя падарункі ад СТАА «Данон Пружаны» атрымалі таксама і маленькія жыхары аграрадка Клепачы і гарадскога пасёлка Ружаны — у гэтых населеных пунктах  знаходзяцца асноўныя пастаўшчыкі сыравіны на прадпрыемства.

Вырабам і ўстаноўкай пляцовак займалася кобрынская прыватная фірма «АрмКрафтМетал». Арэлі, карусель, горкі і іншыя забавы сабраны ў гульнёвы комплекс, дзе маленькім гарэзам гарантуецца цікавае баўленне часу. Кіраўніцтва кампаніі шчыра верыць, што яе самыя маленькія спажыўцы такім чынам будуць зацікаўлены праводзіць больш часу на свежым паветры, чым каля тэлевізараў ці камп‘ютараў.

— Мы шчыра разлічваем, што заняткі і гульні на новых дзіцячых пляцоўках зробяць кожнага, хто на іх гуляе, больш здаровым і шчаслівым, — прызнаўся Глеб Міхайлавіч.

А мяркуючы па тым, што гарадскі гульнёвы комплекс практычна ніколі не пустуе, «Прыгоды Дзіна» ўжо сталі любімым месцам у хлопчыкаў і дзяўчынак.

Марына Вакульская. Фота аўтара і Сяргея Талашкевіча

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *