Понедельник, 2 декабря 2024

Дэпутат Нацыянальнага сходу Аляксандр Ляўчук падчас работы ў акрузе правёў «прамую лінію» і шэраг сустрэч

259

Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Ляўчук правёў рабочы тыдзень на падапечнай яму тэрыторыі.

Аляксандр Ляўчук падчас сустрэчы з з дырэктарам ДУВП «Пружанскае ПМС» Аляксеем Шахновічам.

Аляксандр Георгіевіч правёў прамую тэлефонную лінію, падчас якой да народнага выбранніка звярнулася адзінаццаць чалавек. Тэматыка пытанняў розная: ад асабістых і грамадска значных.

Магчымасці вырашэння асобных праблем абмеркаваны ў час сустрэчы з дырэктарам КУВП «Камунальнік» Сяргеем Бабруком. Шэраг пытанняў патрабуе вывучэння і пастаўлены дэпутатам на кантроль.

Аляксандр Георгіевіч наведаў таксама ДУВП «Пружанскае ПМС», дзе сустрэўся з дырэктарам Аляксеем Шахновічам. Бакі абмеркавалі пытанні дзейнасці і перспектывы развіцця гэтага прадпрыемства ў цяперашні час, аснашчанасць тэхнікай і яе абнаўляльнасць, кадравае забеспячэнне, значнасць і перспектывы меліярацыі для сельскай гаспадаркі, неадкладнасць работ па рамонце і рэканструкцыі меліярацыйных збудаванняў, іншыя важныя пытанні.

Кіраўнік прадпрыемства Аляксей Шахновіч зазначыў, што на гаспадарчым аб’екце, які ён узначальвае, працуе прафесійны, дружны і адказны калектыў, што дазваляе вырашаць любыя працоўныя праблемы.

З мэтай абмеркавання пытанняў, актуальных для жыхароў раёна, дэпутат сустрэўся са старшынёй Пружанскага райвыканкама Міхаілам Грышкевічам.

Таццяна Кашкан. Фота аўтара