Среда, 30 апреля 2025

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч і сенатар Аляксандр Пішч азнаёміліся з работай шэрага сацыяльных аб‘ектаў Пружанскага раёна.

212

Як расказала нам памочнік дэпутата, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, па цяперашні час застаюцца акутальнымі для дэпутацкага корпуса пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2018 года № 314 «Аб вызначэнні паслуг, якія даюцца працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, і аб умовах іх давання». У ходзе наведвання Пружанскага раёна Юрый Наркевіч надаў гэтай тэме асаблівую ўвагу. Дэпутат сустрэўся з членамі камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, абмеркаваў дадзенае пытанне са спецыялістамі Пружанскага КУВП «Камунальнік».

— Папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства, стымуляванне працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці, забеспячэнне выканання канстытуцыйных абавязкаў грамадзян па ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў — асноўная задача ў сумеснай рабоце зацікаўленых службаў у дадзеным накірунку, — адзначыў Юрый Іосіфавіч.

Затым Юрый Наркевіч правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Пружанскім сельвыканкаме, жыхары раёна мелі магчымасць звярнуцца да дэпутата і падчас «прамой тэлефоннай лініі».

Цікавай і змястоўнай была паездка ў Слабадскую сярэднюю школу, у якой таксама прыняў удзел член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч. Дэпутата і сенатара зацікавіла работа летняга лагера, які дзейнічае пры школе. Дырэктар установы адукацыі Эльміра Токарава расказала аб функцыянаванні лагера. У памяшканні прывітальнымі вершамі нас сустрэлі выхаванцы. Затым начальнік лагера, настаўніца малодшых класаў Алёна Літвінчук расказала аб распарадку дня, занятках. Прайшлі па памяшканнях, пагутарылі з дзецьмі, азнаёміліся з работай сталовай, меню. Юрый Іосіфавіч і Аляксандр Іванавіч далі высокую ацэнку рабоце лагера і яго персаналу, выказалі ўпэўненасць, што арганізацыя заняткаў дзяцей у канікулярны час — вельмі патрэбная справа.

Таксама Юрый Наркевіч, Аляксандр Пішч, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які на працягу ўсяго дня працаваў з парламентарыямі, далі высокую ацэнку рабоце спартыўных аб’ектаў, фарміраванню здаровага ладу жыцця насельніцтва. Наведваючы скейт-пляцоўку ў г. Пружаны, якая была адкрыта падчас правядзення спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі», дэпутат і сенатар пагутарылі з моладдзю. Была адзначана актуальнасць новага спартыўнага аб‘екта не толькі для жыхароў Пружанскага раёна, але і наогул для паспяховага развіцця нашай краіны.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік