Пятница, 14 февраля 2025

Дэпутат Аляксандр Ляўчук падрыхтаваў справадачу аб сваёй дзейнасці і расказаў, калі сустрэнецца з выбаршчыкамі

899

Група выбаршчыкаў накіравала дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Пружанскай выбарчай акрузе №9 А.Г.Леўчуку пісьмо, пад якім было сабрана больш за 340 подпісаў, з запытам аб правядзенні дэпутатам справаздачы, а таксама просьбай правесці сход з выбаршчыкамі акругі.


—Я ведаю аб гэтым запыце, — адказаў Аляксандр Георгіевіч рэдакцыі «Раённых будняў». — Але зараз знаходжуся на навучальнай сесіі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Што тычыцца сустрэч з выбаршчыкамі, то яны запланаваны ў тэрміны, адведзеныя для работы ў акрузе (гэта будзе пасля заканчэння работы чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў).
А.Г.Ляўчук, які працуе ў парламенце менш за год, падрыхтаваў для друку інфармацыю аб сваёй дэпутацкай рабоце ў перыяд з 6 снежня 2019 года па 21 верасня 2020 года.
Парламенцкая дзейнасць
Асноўная задача парламентарыяў — работа над закона-праектамі і падрыхтоўка прапаноў па ўнясенні змяненняў у дзеючыя законы і законапраекты. Я з’яўляюся членам Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы і прымаю непасрэдны ўдзел у працы над адпаведнымі законапраектамі, некаторыя з іх ужо разгледжаны і прыняты парламентам. Адказваю за распрацоўку закона-праектаў «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочванні сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і адсочванні прадуктаў жывёльнага паходжання» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі». Сёлета 11 чэрвеня Палатай прадстаўнікоў быў прыняты, а 17 чэрвеня падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці», за распрацоўку якога я таксама адказваў.
30 ліпеня мінулага года быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а 9 красавіка бягучага года прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» (другое чытанне).
У гэтым спісе і праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» (першае і другое чытанні): 9 студзеня ён быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, 9 краса-віка — разгледжаны ў першым чытанні, а 11 чэрвеня — прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочванні сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і адсочванні прадуктаў жывёльнага паходжання» (другое чытанне) быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 22 студзеня, разгледжаны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні 16 красавіка. Сёння дапрацоўваецца для разгляду ў другім чытанні на чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Акрамя таго, як дэпутат я ўваходжу ў склад пастаянна дзеючых дэлегацый у міжпарламенцкіх арганізацыях і камісіях, рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў. У прыватнасці, наладжваем кантакты з Парламенцкай асамблеяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, парламентамі Бельгіі, Іспаніі, Камбоджы, Нарвегіі, Японіі.
У перыяд работы над новай рэдакцыяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях абмяркоў-ваў шэраг пытанняў з выбаршчыкамі, па выніках гэтых сустрэч у працоўных калектывах рыхтаваліся прапановы для ўнясення ў новую рэдакцыю Кодэкса.

Работа з выбаршчыкамі ў акрузе
За перыяд сваёй дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання я прыняў і выслухаў больш за восемдзесят выбаршчыкаў, зрабіў усё магчымае для вырашэння асабістых і грамадскіх зваротаў грама-дзян. Было праведзена 17 прыёмаў грамадзян, у тым ліку выязныя, па месцы працы выбаршчыкаў, ініцыяваў і правёў сустрэчы ў 57 калектывах. Радуе, што за перыяд працы ў дэпутацкім корпусе атрымліваецца выконваць узятыя на сябе абавязацельствы перад выбаршчыкамі.
Акрамя праграмных абавязацельстваў, дадзеных выбаршчыкам, выконваў і бягучыя звароты грамадзян. У прыватнасці, была аказана дапамога ў працаўладкаванні двух чалавек. Станоўча вырашана пытанне жыхара аграгарадка Лінова аб прызначэнні яму льготнай пенсіі, вядзецца работа па вырашэнні яшчэ аднаго падобнага звароту. Былі задаволены запыты грамадзян па рамонце і грэйдзіраванні асобных вуліц і дарог у Бярозаўскім і Пружанскім раёнах, па высяканні аварыйных дрэў на могілках аг. Лінова і Шані, па паляпшэнні якасці гандлёвага, банкаўскага, паштовага і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Як правіла, на прыём ішлі жыхары з канкрэтнымі просьбамі і прапановамі, якія маюць індывідуальны інтарэс. У выпадках, калі была рэальная прававая і фінансавая магчымасць для вырашэння праблем заяўнікоў, то яны знаходзілі патрымку і вырашаліся станоўча. Я асабіста наведваю праблемныя ўчасткі, каб уласна прааналізаваць магчымасць вырашэння пытанняў, запрашаю прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і актыўных грамадзян для сумеснай работы. Напрыклад, выезд у Гарадзечна і сустрэча з жыхарамі вёскі дапамаглі вырашыць пытанне па забеспячэнні захаванасці будынка дашкольнай установы, якая тут нядаўна была закрыта. На дадзены момант вядзецца работа па паляпшэнні якасці вады ў аграгарадку Шані, дзе пражывае 525 жыхароў.
У працэсе вырашэння знаходзіцца пытанне аб аднаўленні работы аптэкі ў вёсцы Магілёўцы. На сённяшні дзень будынак пад аптэку адрамантаваны, засталося вырашыць юрыдычныя пытанні.
Падчас прыёмаў грамадзян я нікому не адмовіў у прыёме і рэальна магчымай дапамозе. У выбаршчыкаў ёсць магчымасць звярнуцца да мяне і падчас наведвання працоўных калектываў. Акрамя таго, з-за цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі ладзілася і «прамая тэлефонная лінія». Анонсы прыёмаў і сустрэч заўсёды загадзя размяшчаліся ў «раёнцы». Пра вынікі работы ў акрузе заўсёды інфармавалі СМІ і інтэрнэт-крыніцы.

Сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў
Падчас работы ў якасці народнага абранніка я паспеў сустрэцца з калектывамі ўстаноў адукацыі і вучнёўскай моладдзю. Педагогі — гэта сур’ёзная электаральная сіла, а дзеці — будучыня нашай дзяржавы. За гэты час былі наведаны СШ №1 г.Пружаны імя ЧБВА, Велікасельская і Ліноўская школы. Гутарка вялася аб розных аспектах жыццядзейнасці школы, аб надзённых праблемах і магчымасцях іх рашэння.
Быў наведаны дом сямейнага тыпу Нежыўцоў: уручыў навагоднія падарункі дзецям і бацькам. Не застаюцца без увагі і выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Сонечным, шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды і сіроты, адзінокія і адзінока-пражываючыя пажылыя людзі. Вельмі цёпла прайшлі сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны І.М.Алякумавым і М.І.Ляхоцкім. Разам з тым напярэдадні 75-годдзя Перамогі я адправіў больш за пяцьдзясят віншавальных паштовак ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым паважаным жыхарам Пружанскага раёна.
За перыяд дэпутацтва я паспеў сустрэцца з працоўнымі калектывамі такіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, як ААТ «Велікасельскае Агра», «Шані-аграпрадукт», «Айчына», «Аграфірма «Малеч», «Аранчыцкая птушкафабрыка», «Нарутавічы», Бярозаўскае і Пружанскае райспажыўтаварыствы, ДУВП «Бярозаўская ЖКГ», Бярозаўскі ТЦСАН, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага і Бярозаўскага райвыканкамаў, Велікасельскі, Ліноўскі, Зеляневіцкі сельвыканкамы, філіял «Аўтапарк №11 г.Пружаны», ДРБУ №140, аб’екты гандлю, паштовыя аддзяленні, ФАПы і інш. У ходзе сустрэч людзі звярталіся са сваімі надзённымі праблемамі, якія нярэдка тут жа аператыўна вырашаліся сумесна з органамі мясцовага самакіравання. Некаторыя пытанні часткова вырашаны. Варта адзначыць, што шэраг зваротаў грамадзян насіў асабісты характар, таму асвятленне дадзеных праблем у СМІ — неэтычна ў адносінах да заяўнікаў.
Абагульняючы тэматыку пытанняў, магу сказаць, што самымі злабадзённымі з’яўляюцца транспартнае абслугоўванне насельніцтва, арганізацыя працы сацыяльных аб’ектаў у маланаселеных вёсках, вяртанне банкаўскіх укладаў савецкага перыяду, выкарыстанне чэкаў «Жыллё» і «Маёмасць», недахоп спецыялістаў вузкага профілю ў раённай сістэме аховы здароўя, налічэнне пенсій пры недахопе страхавога стажу, падзел маёмасці былымі мужам і жонкай.
Каб кансультацыі па спецыфічных пытаннях былі якаснымі, адказваць на іх дапамагаюць кваліфікаваныя спецыялісты.

Удзел у правядзенні дзяржаўных святаў
Я знаходзіўся побач са сваімі выбаршчыкамі падчас такіх значных святаў, як Дзень Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Дзень Незалежнасці, раздзяліў з грамадскасцю раёна смутак па загінуўшых у Афганістане, з гонарам і павагай віншаваў са святамі аграрыяў, педагогаў, медыцынскіх работнікаў, іншых прадстаўнікоў масавых прафесій, жыхароў і гасцей Пружанскай выбарчай акругі №9.