Понедельник, 17 июня 2024

Дэлегат УНС, старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч: «Наш народ заўсёды быў, ёсць і будзе міралюбівым, гасцінным, але незалежным і гордым»

292

Пасля завяршэння VІІ Усебеларускага народнага сходу дэлегаты Пружанскага раёна падзяліліся думкамі аб важнай палітычнай падзеі ў жыцці краіны.

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама:

— VII Усебеларускі народны сход — на самай справе грандыёзная падзея, якая заклала прыярытэтныя напрамкі ўнутранага і знешняга жыцця Рэспублікі Беларусь. Сабралася сапраўды народнае веча, на якім былі прыняты жыццясцвярджальныя рашэнні. Імі мы будзем кіравацца на працягу ўсяго года. Яркае ўражанне пакінулі выступленні старшыні УНС — нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які даў зразумець усяму свету, што ніколі Беларусь не прагнецца пад нейчыя «хацелкі». Наш народ заўсёды быў, ёсць і будзе міралюбівым, гасцінным, але незалежным і гордым.
У другі дзень работы дэлегатамі сходу была аднагалосна зацверджана Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына. Гэтыя асноватворныя дакументы рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змяненняў у свеце, прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на наяўныя выклікі і пагрозы. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, мы не хочам ваяваць, але, калі што — зноў станем «Брэсцкай крэпасцю» і абаронім сваю зямлю. Так і будзе.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка