Пятница, 14 февраля 2025

Дэлегацыя Пружанскага раёна падтрымлівала плыўцоў на ІІ Гульнях краін СНД

256

На базе Палаца водных відаў спорту ў Брэсце ў нядзелю, 13 жніўня, завяршыліся спаборніцтвы па плаванні ў рамках II Гульняў краін СНД. Пераможцай у іх стала беларуска Аліса Белая. Усяго ў апошні, чацвёрты, дзень спаборніцтваў па плаванні беларускія плыўцы заваявалі 8 медалёў, у тым ліку залаты, 3 сярэбраныя і 4 бронзавыя.

Увогуле ж за чатыры спаборніцкія дні плавальнага турніру ў рамках II Гульняў краін СНД у Брэсце каманда Беларусі выйграла 32 медалі: 1 залаты, 11 сярэбраных і 20 бронзавых.

Падтрымаць плыўцоў у фінальны дзень спаборніцтваў прыехалі ў Брэст і пружанцы — прадстаўнікі разнастайных арганізацый, а таксама выхаванцы ДЮСШ № 2 г. Пружаны.

На гэтым здымку разам з роставай лялькай — талісманам Гульняў самабытнай беларускай Рысяй — пружанскія дзеткі, якія паспяхова займаюцца плаваннем на базе нашага Воднага палаца пад краўніцтвам трэнераў Сяргея Каляды, Вольгі Клімук, Юліі Козел і Крысціны Міраноўскай і хакеем на базе Лядовага — пад кіраўніцтвам Паўла Літуса.

На гэты раз юныя пружанскія зорачкі ўдзельнічалі ў такіх маштабных спартыўных спаборніцтвах толькі ў якасці балельшчыкаў. Але хто ведае, можа, у будучым хтосьці з іх стане чэмпіёнам чарговых Гульняў?

Вольга Басак. Фота Кацярыны Масік

Больш здымкаў — у альбомах: https://vk.com/album-23306785_295514655 і https://ok.ru/budni/album/966205673352

Падрабязна пра вынікі ІІ Гульняў краін СНД для беларускай зборнай чытайце ўжо заўтра на старонках «Раённых будняў».