Традыцыйную дабрачынную акцыю ў гэтыя святочныя дні праводзіць магазін «Дзіцячы свет» у Пружанах.
У гандлёвай зале наведвальнікі могуць убачыць ёлачку, упрыгожаную зорачкамі, на якіх напісаны імёны выхаванцаў сацыяльнага прытулку.
Менавіта для іх добрыя сэрцам людзі могуць стварыць сапраўднае свята, захаваць веру дзяцей у навагодні цуд.
Для гэтага дастаткова набыць тут жа цацку, гульню ці канцылярскія прыналежнасці. Перад Калядамі ўсе сабраныя падарункі работнікі магазіна адвязуць малым. Магчыма, гэта дакажа ім, што не ўсе дарослыя ачарсцвелі душой і забыліся, што некалі самі былі малымі і чакалі сюрпрызаў і падарункаў ад Дзеда Мароза.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік