Понедельник, 20 июля 2026

Дастаў раму, пранік у дом і ўкраў грошы: жыхару раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

447

Як паведаміў выконваючы абавязкі намесніка начальніка РАСК Аляксандр Астрамецкі, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.

Што перашкаджае самому зарабіць грошай і потым спакойна імі карыстацца? Дык не. Трэба ж яшчэ ступіць на крывую дарогу, пайсці супраць свайго сумлення, па просту нешта ўкрасці. У выніку страціць не толькі свабоду, але і давер навакольных.

Вось і ўраджэнец раённага цэнтра вырашыў паправіць сваё матэрыяльнае становішча злачынным шляхам. А іменна, у адным з аграгарадкоў Пружаншчыны дастаў раму з аконнага праёма і пранік у дом. Адкуль і ўкраў больш за 675 рублёў.

Санкцыя — да чатырох гадоў пазбаўлення волі.